Пошук

29.05.2019 11:00   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: crosswalk.com
Ілюстрацыйнае фота: crosswalk.com

Кармэліты босыя запрашаюць у Мядзел на час духоўнага аднаўлення са святымі кармэліцкага ордэну, між іншым з дактарамі Касцёла святой Тэрэзай ад Езуса (Авільскай), святым Янам ад Крыжа і святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса.

План рэкалекцый:

7–9 чэрвеня — «Спецыфіка кармэліцкай малітвы», праводзіць а. Андрэй Авен OCD
23–25 жніўня — «Умовы добрай малітвы», праводзіць а. Юрый Находка OCD
23–27 верасня — рэкалекцыі для святароў

Запіс па тэлефонах:

+375 17 97 229 00
+375 29 557 69 12 — а. Генрых Валэйка OCD

E-mail: karmelmiadziel@gmail.com

З гісторыі мядзельскага кляштара

У 1754 г. Антоні Кошчыц, стараста Зарэцкі і ўладальнік Старога Мядзеля, запрасіў у Мядзел кармэлітаў босых, збудаваўшы для іх касцёл Маці Божай Шкаплернай і невялікі аднапавярховы кляштар з цэглы. Пасля разгрому лістападаўскага паўстання 1832 г. мядзельская супольнасць была ліквідавана царскаю ўладаю.

Касцёл і кляштар былі аддадзены сёстрам базыльянкам, якія прабывалі тут да 1860 г. Потым святыню аддалі праваслаўным. У верасні 1943 г. кляштар быў спалены. Захаваўся касцёл і гаспадарчы дом.

Кармэліты босыя заставаліся ў Мядзелі да 1949 г., калі савецкая ўлада адабрала касцёл і ператварыла яго ў склад штучных угнаенняў. 24 снежня 1989 г. у вернутым касцёле цэлебравалася першая святая Імша. У 2014 г. былі адноўленыя і благаслаўлёныя арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам стацыі Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі, а ў 2017 годзе быў асвячаны новы кляштар, які адначасова выкарыстоўваецца як рэкалекцыйны дом.

Рэкалекцыйны дом у Мядзелі адкрыты як для груп, якія жадаюць правесці свае рэкалекцыі паводле ўласнай тэматыкі, так і для індывідуальных асобаў, якія хочуць правесці час у цішыні і малітве.

Абноўлена 29.05.2019 11:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця