1 чэрвеня пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам «Сям’я — дом любові».
Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, арганізатары рыхтуюць цікавую насычаную праграму (забавы, гульні, конкурсы), а найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп.
Да распрацоўкі плана сустрэчы заахвочваюцца ўсе жадаючыя. Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў на сцэне або мае іншыя прапановы, якія маглі б узбагаціць мерапрыемства, прапануецца папярэдне скантактавацца з арганізатарамі.
Для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.
Рэгістрацыя груп і сняданак будуць праходзіць з 9.00. Афіцыйнае адкрыццё свята ў 10.30, заканчэнне — каля 18.00.
Умовы ўдзелу:
- колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі.
- узрост удзельнікаў — да 14 гадоў
- павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей
- з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок
- асабісты ўзнос у памеры 1 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)
Арганізатар і адказны за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці — кс. Юрый Марціновіч:
e-mail: sakralna@op.pl
тэл. +375 29 784 05 72