Пошук

23.05.2019 21:00   Catholic.by
Фота: Rybyproject

14–16 чэрвеня ўдзельнікі хрысціянскага евангелізацыйнага праекту Rybyproject арганізуюць чарговы, ужо пяты, з’езд «Грай Пану», які гэтым разам пройдзе ў Воршы з удзелам айца Аляксандра Жарнасека МІС.

Як паведамляюць арганізатары, сустрэча, якая збярэ музыкаў і не толькі, будзе прысвечана дзяленню вопытам, матывацыі, усведамленню свайго прызначэння.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра самае галоўнае, чым займаецца кожны творчы чалавек — пра праслаўленне. Застаецца толькі адказаць на пытанне: «А каго праслаўляю я?..»

Пяты з’езд «Грай Пану» пройдзе з 14 па 16 чэрвеня ў касцёле св. Юзафа па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Пачатак у пятніцу 14 чэрвеня ў 18.00.

Для ўсіх жадаючых ёсць магчымасць начлегу па папярэднім запісу. Кошт удзелу залежыць ад індывідуальных магчымасцяў з разлікам таго, што прыблізная сума забеспячэння аднаго ўдзельніка складае каля 30 руб.

Запіс да 12 чэрвеня ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця