Пошук

17.05.2019 14:29   Catholic.by

18 мая ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю св. Імшы з удзельнікамі руху «Сужэнскія сустрэчы».

Эўхарыстыя стане кульмінацыяй рэкалекцый для аніматараў «Сужэнскіх сустрэч», прымеркаваных да 15-годдзя існавання «Сужэнскіх сустрэч» у Беларусі.

У мерапрыемствах бяруць удзел заснавальнікі руху Ірэна і Ежы Гжыбоўскія (Польшча), а таксама прадстаўнікі «Сужэнскіх сустрэч» з Беларусі, Расіі і Украіны.

Узяць удзел у Эўхарыстыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак св. Імшы ў 18.00.

Адрас: Мінскі раён, пас. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

Абноўлена 17.05.2019 17:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа