Пошук

16.05.2019 14:54   Паводле: Grodnensis.by

26 мая, у шостую Велікодную нядзелю, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр благаславіць падмурак і закладзе вуглавы камень касцёла Святога Духа ў Гродне, які разам з парафіяльным домам будуецца ў мікрарайне Альшанка.

Як паведамляецца на партале Grodnensis.by, вуглавы камень для будучай гродзенскай святыні быў ахвяраваны кардыналам Анджэло Камастры, архісвятаром базылікі св. Пятра ў Рыме.

На ўрачыстасць, падчас якой група моладзі прыме сакрамэнт канфірмацыі, запрашае ўсіх жадаючых пробашч наймалодшай парафіі горада на Нёмане кс. канонік Павел Салабуда разам з вернікамі.

Пачатак у 12.00.

Парафія Святога Духа ў Гродне была створана ў 2012 г. 24 мая 2015 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла, якое вядзецца на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча.

Абноўлена 25.05.2019 09:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа