Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў у чацвёрты раз праводзіць конкурс журналісцкіх матэрыялаў «Жыццё пад сэрцам».
Апошні раз вынікі конкурсу падводзіліся ў маі 2017 года.
На конкурс прымаюцца матэрыялы (відэасюжэты, тэксты, фотарэпартажы), створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці на рэлігійных сайтах у перыяд з 1 верасня 2017 г. па 15 мая 2019 г.
Тым, у каго няма магчымасці апублікаваць свае матэрыялы ў СМІ і блогах, Krynica.info прадстаўляе сваю пляцоўку.
Мова конкурсных працаў: беларуская і руская.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця і сямейных каштоўнасцяў.
Працы прымаюцца да 15 мая ўключна.
Дасылаць матэрыялы трэба на адрас: slovaby@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць «На конкурс», а ў самім лісце паведаміць дату і месца першай публікацыі, а таксама прозвішча і імя аўтара тэксту. Пралайф-матэрыялы для публікацыі на Krynica.info прымаюцца на адрас: krynica.editor@gmail.com.
Намінацыі і ўзнагароджванне
Матэрыялы-пераможцы будуць вызначацца ў наступных намінацыях: лепшы інфармацыйны матэрыял, лепшы аналітычны матэрыял, лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял.
Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе 1 чэрвеня. Тры пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.
У журы конкурсу ўваходзяць: настаяцель Свята-Пакроўскага сабора ў Гродне протаіерэй Георгій Рой, вікарый парафіі св. Сымона і св. Алены ў Мінску і былы дырэктар Catholic.by кс. Кірыл Бардонаў, журналістка і грамадская дзяячка па абароне сямейных каштоўнасцяў Святлана Шырвель.
Удзельнік конкурсу павінен з’яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад свайго імя на конкурс.
Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых у выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў альбо ў выпадку неадпаведнасці матэрыялу заяўленай тэматыцы.
Дасылаючы свае матэрыялы, аўтар згаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання гэтага конкурсу ў любым фармаце без выплаты якіх-небудзь узнагарод.