Пошук

29.04.2019 10:15   Catholic.by
Фота ТАСС
Фота ТАСС

Толькі з 4 па 12 мая вы можаце далучыцца да пілігрымкі ў Ватыкан.

Кошт складае 555 бел. рублёў (для тых, хто мае дзеючую шэнгенскую візу або нацыянальную візу адной з краін Шэнгенскай зоны) і марыць убачыць Рым, Ватыкан і Венецыю. Ахвотным арганізатары дораць зніжку 500 руб. для дваіх.

Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва і св. Імша ў катэдры св. Пятра ў Ватыкане пры алтары, дзе пахаваны мучанік за адзінства Хрыстовага Касцёла — святы Язафат Кунцэвіч.

Святы зямлі беларускай — неардынарная і выбітная асоба. Ён пакінуў значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі сабор, а ў 1613 г., будучы ігуменам манастыра ў Жыровічах, Язафат Кунцэвіч ініцыяваў будаўніцтва першага каменнага храма з мэтай пашырэння культу абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пазней, у 1730 г., гэты абраз быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а сёння шануецца як святыня Праваслаўнай Царквы.

Але галоўная заслуга Язафата Кунцэвіча, якую немагчыма пераацаніць нават сёння, — гэта яго намаганні знайсці шлях да яднання праваслаўных і католікаў. Папа Пій IX у 1867 г. канізаваў яго, абвясціўшы апекуном Русі і Польшчы. У 1923 г. папа Пій XI назваў Язафата Кунцэвіча «апосталам адзінства». Гэта адзіны святы, які не быў Папам, але з 1948 г. спачывае ў галоўнай каталіцкай святыні побач з апосталам Пятром.

Пілігрымы наведаюць таксама санктуарый Маці Божай у Чэнстахове (Польшча), катэдры св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя) і св. Марка ў Венецыі (Італія).

Шмат цікавага чакае ўдзельнікаў пілігрымкі. Яны ўбачаць горад аўстрыйскіх імператараў Вену і нават змогуць пакатацца на славутых гандолах у рамантычнай Венецыі. Кожны атрымае магчымасць дакрануцца да шматвяковай хрысціянскай спадчыны Еўропы і яе гісторыі, а хтосьці, магчыма, сустрэнецца з Папам (гэтага арганізатары паабяцаць не могуць, але з упэўненасцю сцвярджаюць, што, седзячы на канапе перад тэлевізарам, дакладна з ім не сустрэнецеся).

Маршрут пілігрымкі: Мінск — Чэнстахова — Вена — Рым (Ватыкан) — Венецыя — Браціслава — Мінск.

Запіс па тэлефонах:

+375 29 602 00 98 (Velcom)
+375 29 708 00 78 (МТС)

З праграмамі пілігрымак можна азнаёміцца на сайце piligrymka.by.

Даведка пра арганізатараў туру

Рыма-каталіцкая парафія св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам пілігрымкавых аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак. Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Каардынатар пілігрымак кс. Вячаслаў Барок.

Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

Абноўлена 29.04.2019 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.