Пошук

13.11.2018 14:54   Паводле: catholicnews.by / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Catholic.by

12 лістапада, ва ўрачыстасць святога біскупа і мучаніка Язафата Кунцэвіча, у Расонах адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.

Памяць касцёльнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча, галоўнага апекуна гэтай дыяцэзіі, ушанавалі сваёй прысутнасцю на сустрэчы прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы.

Будучы святы быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і быў прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў.

З гэтай нагоды гамілію да прысутных святароў, манашак і мясцовых парафіянаў прамовіў а. Зміцер Грышан, святар грэка-каталіцкай парафіі ў Віцебску, які прыгадаў гісторыю жыцця і душпастырскую дзейнасць св. Язафата.

 

Абноўлена 13.11.2018 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця