Пошук


Расоны — гарадскі пасёлак, які налічвае каля 5 тысяч жыхароў. Тут існуе парафія пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. 18 верасня 2010 года тут адбылося асвячэнне новапабудаванага касцёла. 13 верасня ўпершыню сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў гэтай парафіі.

Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыяй у цішыні. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які на самым пачатку прывітаў прысутных, а таксама двух новых святароў, якія распачалі працу ў Віцебскай дыяцэзіі — кс. Аляксея Ляшко, вікарыя парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, і а. Вадзіма Мізера МІС, новапрызначанага пробашча парафіі Св. Юзафа ў Оршы.

У гаміліі іерарх звярнуў увагу на аўтарытэт святара. «У духоўным сэнсе мы, святары, з’яўляемся сябрамі Езуса, а ў выкананні свайго паклікання павінны быць Яго слугамі», — сказаў біскуп, дадаўшы, што абавязак кожнага святара — паказваць добры прыклад. Іерарх працытаваў словы св. Яна Паўла ІІ з кнігі «Дар і таямніца» пра тое, што святар з’яўляецца толькі распарадчыкам, а не ўладальнікам Божых таямніцаў, якому галоўны ўладальнік давярае свае багацці, каб справядліва і адказна імі распараджацца.

Пасля Эўхарыстыі кс. Станіслаў Памыкала SJ прамовіў канферэнцыю на тэму прабачэння. Святар звярнуў увагу сваіх сабратоў на ўменне прабачаць. «Калі няма здаровых адносін з людзьмі і Богам, значыць мы не ўмеем прабачаць людзям і Богу. А калі няма прабачэння — нічога не дапаможа», — падкрэсліў святар.

Наступная сустрэча пройдзе 11 кастрычніка ва Удзеле.

   

 

Абноўлена 15.09.2017 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.