Mузей у Бельску-Падляскім, Аддзел катэхезы і каталіцкага навучання дыяцэзіяльнай курыі ў польскім Драгічыне, Бельскі дэканат і фонд Mater (Польшча) у межах святкавання XIX Папскага дня пад дэвізам «Устаньце, хадзем!» праводзяць XIV Міжнародны мастацкі конкурс «Святы Ян Павел ІІ вачыма дзіцяці».
Кожны год удзельнікі з усяго свету дасылаюць на конкурс больш за 1,5 тыс. працаў, і пастаянная цікавасць да яго сведчыць, наколькі вялікае значэнне мае асоба святога Яна Паўла ІІ для маладога пакалення.
Конкурс прызначаны для дашкольнікаў і вучняў сярэдніх школ з усяго свету. Узнагароджанне адбываецца ў пяці катэгорыях: чатыры ўзроставыя і ўдзельнікіў са спецыяльных школ.
Мэты конкурсу:
- паглыбленне сярод дзяцей і моладзі ведаў пра жыццё, дзейнасць, творчасць і асoбу св. Яна Паўла ІІ
- нагадванне пра вечныя каштоўнасці і ідэі, прысутныя ў жыцці і дзейнасці Яна Паўла ІІ
- развіццё фантазіі і творчых уменняў дзяцей і моладзі
- прэзентацыя і папулярызацыя мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі выконваюць мастацкія працы згодна з дэвізам XIX Папскага дня «Устаньце, хадзем!».
Фармат працы: A-2, A-3.
Тэхніка выканання любая: жывапіс, графіка, малюнак, кам’ютарная графіка.
Правілы ўдзелу і фармуляр ТУТ>>>
Працы дасылаць да 26 верасня ў музей у Бельску-Падляскім.
Арганізацыйнае бюро:
Музей у Бельску-Падляскім
вул. Міцкевіча, 45
17–100 Бельск-Падляскі
Польшча
тэл. +48 509 336 841
e-mail: konkursjp2_bielsk@wp.pl
www.muzeum.bialystok.pl