Пошук

17.04.2019 15:51   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У парафіі Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы ў Мінску ў чарговы раз пройдзе «ноч канфесіяналаў». Прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання можна будзе 17 красавіка з 17.00 да 23.00.

«У парафіях ужо прайшлі рэкалекцыі і большасць вернікаў духоўна падрыхтаваліся да ўрачыстасці Змёртвыпаўстання Пана, а святар усцяж служыць у сакрамэнце паяднання чалавека з Богам.

“Ночы канфесіяналаў” спрыяе атмасфера цішыні і містыкі, калі перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам можна засяродзіцца, зрабіць добры рахунак сумлення, шчыра паспавядацца і памаліцца», — сказаў пробашч парафіі кс. Франц Рудзь.

Абноўлена 17.04.2019 15:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.