У сувязі з набліжэннем Велікодных урачыстасцяў прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі знаёміць з раскладам запланаваных з гэтай нагоды святочных перадач, якія выйдуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў, а таксама Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё.
19 красавіка, Вялікая пятніца
23.10 — кантата Stabat Mater Франсіса Пуленка прагучыць у выкананні сімфанічнага аркестру і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. Дырыжор — Вільгельм Кайтэль (канал «Беларусь 3»)
23.45 — прамая трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам папы Францішка (канал «Беларусь 3»)
20 красавіка, Вялікая субота
6.25 — спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкага праекту «Існасць» (канал «Беларусь 1»)
22.05 — мастацкі фільм «Уваскрасенне Хрыста» (ЗША, 2015 г.; канал «Беларусь 2»)
21.45 — прамая трансляцыя святой Пасхальнай Вігіліі з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.
Узначальвае ўрачыстую цэлебрацыю біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка (каналы «Беларусь 1», «Беларусь 24»)
21 красавіка, нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана
6.35 — слова на ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (каналы «Беларусь 1», «Беларусь 24»)
7.35 — праект «Камертон» з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (канал «Беларусь 3»)
8.15 — радыётрансляцыя ўрачыстай св. Імшы з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё).
На працягу ўсяго дня ў эфіры Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё будуць расказваць пра традыцыі святкавання Вялікадня.
16.00 — прамая трансляцыя спецыяльнага велікоднага благаслаўлення папы Францішка Urbi et orbi — Гораду і свету — з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане (канал «Беларусь 3»)