Пошук

15.04.2019 12:52   Catholic.by

22 красавіка ў касцёле Божага Цела ў Мінску (вул. Герасіменкі, 6) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі.

Пачатак у 19.40.

Канцэрт падрыхтаваны салістамі народнай вакальнай студыі Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў пад кіраўніцтвам вядучай салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету Рэспублікі Беларусь Святланы Марусевіч.

Мэта арганізатараў — прапагандаваць духоўную музыку, каб людзі пачулі і зразумелі, што, молячыся, усхваляючы і праслаўляючы Бога, радуецца душа чалавека. Бо хто сваім голасам і сэрцам узносіць хвалу Богу — моліцца двойчы.

Абноўлена 15.04.2019 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.