Пошук

03.04.2019 11:04   Catholic.by

У суботу 13 красавіка ў Оршы пройдзе «Вінаграднік» на тэму «Вера і духоўны рост».

Як паведамляе партал парафіі св. Юзафа ў Оршы Viartannie.org, на «Вінаградніку» асаблівым чынам будзе звернута ўвага на тое, што без рызыкі і веры няма зменаў, няма чаканага плёну ў жыцці і няма росту. Гэтая праўда раскрываецца ў Хрыстовым вучэнні, а асабліва ў прыпавесцях.

Удзельнікаў чакае не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і шмат нечаканых падарункаў ад Бога.

Праграма

9.00 — снеданне
10.00 — ранішняя малітва
10.30 — І канферэнцыя
11.30 — ІІ канферэнцыя
12.45 — абед, вольны час
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы
16.30 — св. Імша
17.30 — вячэра
18.30 – 21.00 — малітва заступніцтва

Для ўдзельнікаў здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Абавязковы запіс да 11 красавіка па тэл.:

+375 29 500 40 88

Абноўлена 03.04.2019 11:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа