З 6 па 8 мая пры парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, дэвіз сёлетняга форуму — «Па прыкладу Марыі буду служыць Пану».
Дэвіз звязаны з тым, пад якім адбыліся Сусветныя дні моладзі ў Панаме: «Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).
Праграма
6 мая, панядзелак
- 15.00 — рэгістрацыя і рассяленне
- 17.30 — Марыйнае набажэнства
- 18.00 — святая Імша і прывітанне ўдзельнікаў (Эўхарыстыю ўзначаліць біскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Камісіі па справах моладзі пры ККББ)
- 19.30 — вячэра
- 20.30 — канферэнцыя «Роля служэння ў жыцці хрысціяніна»
- 21.45 — канцэрт моладзевага гурту «Пілігрымы» са Смаргоні
- 23.00 — словы на добрую ноч і благаслаўленне
7 мая, аўторак
- 09.00 — ранішняя малітва
- 09.30 — праца ў групах на тэму «Формы хрысціянскага служэння для моладзі»: 1) місійнае служэнне; 2) дабрачыннае служэнне; 3) манаскае служэнне; 4) святарскае служэнне; 5) сямейнае служэнне; 6) служэнне ў каталіцкіх СМІ; 7) евангелізацыйнае служэнне; 8) парафіяльнае служэнне; 9) музычнае служэнне
- 11.00 — падвядзенне вынікаў. Інсцэніроўка пра служэнне
- - падрыхтоўка да св. Імшы
- 12.30 — святая Імша (узначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр)
- 14.30 — абед
- 15.30 — прэзентацыя моладзевых груп на тэму «Марыя — прыклад жыцця»
- 18.15 — вячэра
- 19.00 — Марыйнае набажэнства (прысвячэнне жыцця Беззаганнай Марыі і ўручэнне медальёна Беззаганнай)
- 20.30 — эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння
- 21.30 — канцэрт моладзевага гурту Open з Гродна
- 23.00 — словы на добрую ноч і благаслаўленне
8 мая, серадa
- 08.30 — ранішняя малітва
- 09.00 — інтэграцыйныя гульні і канцэрт гурту Ave з Гродна
- 11.00 — святая Імша на заканчэнне (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 16 гадоў (кандыдатам да ўдзелу, якім менш за 16 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
- рэлігійныя намеры
- адказны за групу або некалькі адказных за вялікую групу (прызначае пробашч парафіі)
- дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт, колькасць хлопцаў і дзяўчат)
- сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
- кубак, лыжка і міска
- дыванок і спальнік
- асабісты ўзнос у памеры 7 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)
Падчас сустрэчы кожная група можа зрабіць сваю прэзентацыю (максімальны час — 5 хвілін) на тэму «Мы слугі Пана».
Неабходна паведаміць пра дакладную колькасць хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе і колькасці тых, хто мае патрэбу ў начлегу. Усе ўдзельнікі будуць размешчаныя ў сем’ях. Пры заяўцы паведаміць, чым прыедзе група (аўтобус, цягнік, асабісты транспарт).
Паведаміць пра ўдзел групы неабходна да 30 красавіка:
e-mail: 2019ddm@gmail.com
+375 33 671 67 24 (VIBER) — а. Ян Асіповіч SP
Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком (да чыгуначнай станцыі Ражанка).
На аўтобусным вакзале валанцёры падкажуць, як будзе лепш дабрацца да касцёла.
На чыгуначным вакзале будуць чакаць аўтобусы, якія давязуць да касцёла ў Шчучыне.
Усе, хто прыязджае ўласнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць прыпаркавацца на гарадской тэрыторыі.
Па розных пытаннях можна таксама звяртацца да кс. каноніка Антонія Грэмзы, адказнага за Дыяцэзіяльныя дні моладзі:
+375 29 632 43 73 (VELCOM),
+375 29 286 31 78 (МТС, VIBER)
e-mail: gremantos@gmail.com
Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу маладыя вернікі з усёй дыяцэзіі штогод збіраюцца на супольную малітву.