Пошук

21.03.2019 15:59   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь.

Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі.

Праграма рэкалекцый у Будславе:

23 сакавіка, субота

12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
19.00 — сустрэча моладзі

24 сакавіка, ІІІ нядзеля Вялікага посту

10.30 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
18.00 — сустрэча ўдзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве»

25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана

18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай


Св. Імша 25 сакавіка будзе цэлебравацца ў будслаўскай базылікі ў асаблівым святарскім адзенні — арнаце, зробленым са слуцкіх паясоў.

Нядаўна ў Нацыянальны санктуарый у Будславе вярнуўся пасля рэстаўрацыі старажытны крыж-пацыфікал з рэліквіямі святых, а таксама было заменена шкло на вялікай святыні беларускага народа — цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай, фэст у гонар якой унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

Абноўлена 25.03.2019 22:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця