14 снежня на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ у Любліне (Польшча) кс. Віталій Сідорка, прэзбітэр Гродзенскай дыяцэзіі, абараніў доктарскую працу, атрымаўшы ступень доктара тэалогіі.
Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, доктарская праца кс. Сідоркі мае назву «Паходжанне, ўтварэнне і арганізацыя Гродзенскай дыяцэзіі ў 1991–2011 гг.». Даследаванне праводзілася на аснове семінару, прысвечанага гісторыі Касцёла ў найноўшыя часы, метадалогіі і дапаможных навук пад навуковым кіраўніцтвам прафесара кс. Яна Валькуша.
У сваёй працы кс. Віталій Сідорка прадстаўляе гістарычны нарыс утварэння Гродзенскай дыяцэзіі і этапы развіцця мясовага Касцёла ў 1991–2011 гг.
На абароне доктарскай працы прысутнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, духавенства з Гродзенскай дыяцэзіі.
Ксёндз доктар Віталій Сідорка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 26 мая 2007 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы. Раней быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, a таксама адказным за душпастырства службы аховы здароўя горада Гродна. Сёння з’яўляецца пробашчам парафіі Св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка ў Лідзе i выкладчыкам МВДС у Гродне.