Пошук

21.03.2019 13:02   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява / imagenesmy.com

30 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне пройдзе велікапоснае чуванне моладзі.

Фраза, з якой юнакі і дзяўчаты будуць чуваць на малітве, гучыць у іх сэрцах з вуснаў самога Збаўцы: «Я прабачаю табе…»

Чуваннне распачнецца а 19-й гадзіне святой Імшой.

У праграме чування таксама прэзентацыя пра грахі, пакутнае набажэнства з сакрамэнтам пакаяння і паяднання, адарацыя крыжа.

Адрас: г. Гродна, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі), вул. Маладзёжная, 2.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа