Пошук


27.02.2019 15:05   Catholic.by

6 сакавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбудзецца адкрыццё фотавыставы Элана Лыскова «Крыж».

«Пасля таго, як я меў радасць у мінулыя гады паказаць праект у Польшчы, а таксама ў Беларусі: у Росіцы і Жодзіне, прыйшоў час і для роднай парафіі на Залатой Горцы ў Мінску, — адзначае аўтар фотавыставы. —

Напачатку серыю здымкаў планавалася рабіць не для выставы, а для тых, хто на іх, у памяць аб гэтым святым часе рэкалекцый для моладзі, якія адбываліся пад апекай айцоў марыянаў і іншых аніматараў.

Аўтар здымкаў — адзін з аніматараў. Але па прапанове айцоў сумеснымі сіламі атрымаўся праект „Крыж“. Праз некалькі гадоў пасля гэтага летніку мы разам маліліся, збіралі сведчанні і слухалі, як жыццё з Хрыстом змянялася ў тых, хто быў там».

Адкрыццё выставы Элана Лыскова адбудзецца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44-А.

Пачатак у 20.00.

Абноўлена 28.02.2019 08:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця