Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі. З 15 па 17 сакавіка яны адбудуцца ў Мінску, а з 29 па 31 сакавіка — у Баранавічах.
Унікальная аўтарская праграма сужэнскіх рэкалекцый дапамагае па-новаму паглядзець адно на аднаго і на свае сужэнскія адносіны, адзначаюць арганізатары.
Для чаго?
Кожны з нас стварае сям’ю, каб быць шчаслівым, адчуваць падтрымку, дарыць цеплыню і любоў. Кожны разумее гэтае шчасце па-свойму, але ўсе мы шукаем і чакаем менавіта яго. Пры гэтым вельмі часта мы ходзім у поцемках і набіваем гузы: ведаем, як будаваць сужэнскія адносіны не трэба, але як трэба, часам зусім не ведаем.
Cужэнскі ўікэнд дае яркае святло мужу і жонцы на гэтую дарогу адно да аднаго, дапамагае адрадзіць важную эмацыйную сувязь паміж сужонкамі, дае магчымасць ўзбагаціць здаровыя адносіны, асвяжыць тыя адносіны, дзе згасла рамантыка, закраліся крыўды і неразуменне.
- Хочаце адчуваць сябе шчаслівай сям’ёй, а не суседзямі пад адным дахам?
- Хочаце клапаціцца аб сваім сужэнстве?
- Шукаеце шляхі выхаду з крызісу сямейнага жыцця?
Прапануем перажыць гэтыя рэкалекцыі ў дыялогу і напоўніць сваё сямейнае жыццё новым сэнсам. Удзельнікі атрымаюць сапраўдны інструмент, якім змогуць карыстацца кожны дзень у сваім сямейным жыцці.
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.
Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; і тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.
У Мінску: пачатак 15 сакавіка ў 18.00, заканчэнне — 17 сакавіка каля 15.00.
У Баранавічах: пачатак 29 сакавіка ў 18.00, заканчэнне — 31 сакавіка каля 15.00.
Адрас у Мінску: в. Ляскоўка, цэнтр «Карытас» (каля Бараўлянаў).
Адрас у Баранавічах: вул. Шаўчэнкі, 6.
Арганізатары шчыра запрашаюць запланаваць для сваёй сям’і гэты час. Да восені шанцу трапіць на «Сужэнскія сустрэчы» больш не будзе.
Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі ў Мінску:
+375 29 779 19 03 Вольга
+375 29 250 06 99 Аляксандр
Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі ў Баранавічах:
+375 29 529 93 50 Аляксандр
+375 29 644 26 05 Святлана
Сем’і, якія ўдзельнічалі ў такіх рэкалекцыях, дзеляцца сваімі сведчаннямі:
Павел і Ала Малеваннікавы>>>
Мікалай Цяцёркін і Ганна Якубчык>>>
Ганна і Юрый Лугаўцовы>>>