Пошук

22.02.2019 14:36   Паводле: catholicnews.by / Catholic.by

Дыяцэзіяльны конкурс па веданні Святога Пісання быў абвешчаны ў Віцебскай дыяцэзіі ў снежні мінулага года, і 23 сакавіка адбудзецца яго першы парафіяльны этап.

Як паведамляе Сatholicnews.by, у конкурсе могуць прымаць удзел дзеці з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1-я катэгорыя — ад 9 да 11 гадоў уключна (могуць быць маладзейшыя); 2-я катэгорыя — ад 12 да 14 гадоў уключна.

Асновай конкурсных матэрыялаў з’яўляецца Святое Пісанне Старога і Новага Запавету (любое кананічнае выданне).

У 2019 годзе конкурс будзе праходзіць па зместу наступных кніг Святога Пісання: Кніга Быцця і Евангелле паводле Лукі.

Дзеці, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны ў бліжэйшы час звярнуцца да сваіх катэхетаў або пробашчаў.

Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце vitebsk.caritas@gmail.com запоўнены фармуляр для запісу з дадзенымі ўдзельнікаў да 1 сакавіка ўключна.

Арганізатарам конкурса з’яўляецца Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі.

«Адкрыем разам моц і прыгажосць Божага слова!» — заахвочваюць арганізатары.

Даведкі па тэлефоне:

+375 29 815 09 06

Абноўлена 28.02.2019 15:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа