Пошук

07.03.2019 11:12   Catholic.by
Крыжовы шлях у Вялікую пятніцу ў Ерузалеме. Фота Sonia Halliday Photo Library

Душпастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізуе чарговую пілігрымку на Святую Зямлю, якая пройдзе з 14 па 21 красавіка.

Святы Пасхальны Трыдуум пілігрымы будуць праводзіць, удзельнічаючы ў літургіі ў тых месцах, дзе падзеі нашага збаўлення адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму. Так, вялікую падзею ўстанаўлення святой Эўхарыстыі яны змогуць перажыць у Вячэрніку, а ў Вялікую пятніцу пройдуць Крыжовым шляхам разам з айцамі францішканцамі па ерузалемскай Via Dolorosa.

Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана літургія будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана.

Пілігрымы наведаюць таксама іншыя месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанію, Галілею, гару Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.

Вылет у Тэль-Авіў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка па тэлефонах:

+375 29 651 85 12 — кс. Раман
+375 33 687 19 53 — кс. Павел

Праграма пілігрымкі

Дзень 1, 14 красавіка

Збор у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 16.30. Адлёт у Тэль-Авіў у 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50. Прыбыццё ў гатэль у Назарэт. Начлег.

Дзень 2, 15 красавіка

Сняданак. Наведванне Назарэта: базыліка Звеставання і касцёл св. Юзафа. Святая Імша ў базыліцы Звеставання. Наведванне Кафарнаума і Гары благаслаўленняў. Наведванне Табхі: касцёл Памнажэння хлябоў і рыб і касцёл Прымату св. Пятра. Кана Галілейская — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Вяртанне ў гасцініцу ў Назарэт. Абед-вячэра. Начлег.

Дзень 3, 16 красавіка

Сняданак. Выезд на раку Ярдан. Месца хросту Езуса Хрыста — Ярданіт. Магчымасць акунуцца ў воды ракі Ярдан і аднаўленне хросту. Гара Табор. Святая Імша на гары Табор, у базыліцы Перамянення Пана. Прыбыццё ў Хайфу. Наведванне гары Кармэль: Грот Елісея і касцёл Найсвяцейшай Пані Кармэля. Праезд праз Ерузалем у Бэтлеем. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлееме. Абед-вячэра. Начлег.

Дзень 4, 17 красавіка

Сняданак. Святая Імша ў базыліцы св. Кацярыны Александрыйскай, Грот св. Ераніма, Малочны грот, Поле пастухоў. Наведванне Храма Нараджэння Езуса. Прыбыццё ў Ерыхон, Гара спакушэння, сікамора Закхея. Прыпынак над Мёртвым морам. Праезд праз Юдэйскую пустыню. Візіт у Бэтанію. Прыбыццё ў Бэтлеем на абед-вячэру. Начлег.

Дзень 5, Вялікі чацвер 18 красавіка

Сняданак, Аліўны сад, базыліка Агоніі, сімвалічны «гроб» Панны Марыі. Гара Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік. Удзел у літургіі ўстанаўлення святой Эўхарыстыі ў Вячэрніку (францішканскі кляштар на гары Сіён). Шпацыр па старым горадзе. Сцяна плачу. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлееме. Абед-вячэра. Начлег.

Дзень 6, Вялікая пятніца 19 красавіка

Сняданак, касцёл св. Ганны, Канвент Ecce Homo, Крыжовы шлях (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, Галгота. У другой палове дня — Крыжовы шлях разам з айцамі францішканамі па ерузалемскай Via Dolorosa. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлееме. Абед-вячэра. Начлег.

Дзень 7, Вялікая субота 20 красавіка

Сузіранне панарамы Ерузалема і святых гор. Аліўная гара: месца Унебаўшэсця, касцёл Pater Noster, Dominus Flevit. Літургія Пасхальнай вігіліі будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлееме. Абед-вячэра. Начлег.

Дзень 8, урачыстасць Уваскрасення Пана 21 красавіка

Сняданак, пілігрымы пакідаюць гатэль. Прыбыццё ў Айн-Карэм: касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля. Літургія ўрачыстасці Уваскрасення Пана будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана. Прыбыццё ў аэрапорт у Тэль-Авіве каля 21.30. Адлёт у Беларусь у 23.50. Прылёт у Мінск у 03.35. Заканчэнне пілігрымкі.

Праграма папярэдняя, чарговасць наведвання месцаў можа быць зменена.

Абноўлена 07.03.2019 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.