13 сакавіка, у шостую гадавіну абрання папы Францішка, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
А 18-й гадзіне прадстаўнік Святога Айца ў нашай краіне ўзначаліць урачыстую св. Імшу перад цудатворным абразом Маці Божай у будслаўскай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Паводле статуту меншай базылікі (такі тытул надае найбольш значным святыням Пантыфік), гадавіна абрання Папы адзначаецца ў Будславе як урачыстасць.
Пробашч будслаўскай парафіі кс. Дзмітрый Дубовік шчыра запрашае вернікаў узяць удзел у святкаванні.