У нядзелю 17 лютага ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца благаслаўленне новых званоў.
Першая проба званоў, усталяваных на званіцы Чырвонага касцёла 11 кастрычніка мінулага года, адбылася 8 лютага. Вось як яны гучаць.
Благаслаўленне званоў у касцёле св. Сымона і св. Алены здзейсніць 17 лютага падчас св. Імшы а 11-й гадзіне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.