Пошук

04.02.2019 14:23   svjazep.org / Catholic.by

9 лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ, 6), дзе ўзначаліць Боскую Літургію ў гонар святых Кірыла і Мятода — апосталаў славянаў і апекуноў Еўропы.

Як паведамляе svjazep.org, ва ўрачыстасці прымуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, і дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.

У гэтым годзе ў парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы праходзяць адмысловыя Дні малітвы і ўшанавання святых Кірыла і Мятода з нагоды 1150-й гадавіны спачыну ў Рыме (14 лютага 869 г.) св. Кірыла.

У 2018 годзе споўнілася 1150 гадоў з моманту, калі папа Адрыян ІІ благаславіў пераклады біблійных і літургічных тэкстаў на славянскую мову (названую стара-царкоўна-славянскай).

Пачатак у 11.00.

Абноўлена 09.02.2019 14:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа