Пошук

29.01.2019 15:40   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява. terrasanctapilgrimages.org

Душпастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае ў пілігрымку на Святую Зямлю. Удзельнікі пілігрымкі наведаюць месцы, звязаныя з зямным жыццём Хрыста, Марыі і апосталаў.

Пілігрымка пройдзе з 7 па 14 красавіка.

Кошт: 660 у.а. (пералёты, начлегі, ежа, транспарт і ўсе ўваходы).

Запіс: да 15 лютага па тэл. +375 29 651 85 12

Праграма (прыблізная):

Дзень 1: пералёт Мінск – Тэль-Авіў. Вылет з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 21.00. Прылёт у Тэль-Авіў у 23.40 (аэрапорт Бэн Гурыён). Вячэра і начлег у Бэтлееме.

Дзень 2: Бэтлеем — Эйн Кэрым — Ерусалім:

Бэтлеем. Наведванне святыні Нараджэння Езуса, Малочны грот. Поле пастухоў, капліца Анёлаў. Эйн Кэрым — месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты — базыліка Адведзінаў. Ерусалім: Кнесэт — ізраільскі парламент, менора. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 3: Ерусалім:

Аліўная гара — аглядная пляцоўка. Шпацыр да касцёла Dominus flevit («Пан заплакаў»), касцёл Pater Noster («Ойча наш»). Гетсэманія — Гетсэманскі сад і касцёл Усіх Нацый, «базыліка Агоніі». Начлег у Бэтлееме.

Дзень 4: Ерусалім:

Гара Сіён, базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Магіла караля Давіда. Касцёл св. Пятра ў Галіканце. Базыліка Святога Гроба Пана, Крыжовы шлях, «Сцяна Плачу». Вольны час у старым горадзе. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 5: Бэтанія над Ярданам — Мёртвае мора — Бэтлеем:

Юдэйская пустыня, р. Ярдан — месца хросту Езуса Хрыста; магчымасць аднавіць хрост. Ерыхон — панарама гары Спакусаў. Адпачынак на Мёртвым моры. Начлег у Бэтлееме.

Дзень 6: Кесарыя Прыморская — гара Кармэль — Назарэт — Кана:

Кесарыя — горад Ірада Вялікага. Гара Кармэль — святыня Маці Божай Зоркі мора і грот прарока Іллі. Гара Табор — базыліка Перамянення Пана. Кана Галілейская. Начлег у Назарэце.

Дзень 7: Гара Благаслаўленняў — Табха — Галілея:

Гара Благаслаўленняў — святыня ў гонар Казання на гары. Табха, касцёл цудоўнага памнажэння хлябоў і рыб, Капернаум. Возера Генізарэт. Начлег у Назарэце.

Дзень 8: Назарэт — Яфа — аэрапорт Бэн Гурыён:

Назарэт — базыліка Звеставання. Яфа — касцёл св. Пятра. Стары горад. Прыбыццё ў аэрапорт у 23.50. Вылет з аэрапорта Бэн Гурыён у Мінск.

Больш падрабязная інфармацыя па тэл. +375 29 651 85 12

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа