Пошук

29.01.2019 08:28   Catholic.by

3 лютага ў касцёле Божага Цела ў Мінску (вул. Герасіменкі, 6) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі.

Духоўныя музычныя творы прагучыць у выкананні салістаў народнай вакальнай студыі Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

Пачатак у 13.00.

«Наша мэта — прапагандаваць духоўную музыку, каб людзі пачулі і зразумелі, што, молячыся, усхваляючы і праслаўляючы Бога, радуецца душа чалавека. Бо хто сваім голасам і сэрцам узносіць хвалу Богу — моліцца двойчы», — адзначаюць арганізатары.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа