![](/3/images/news/2019/01/2019-01-10-Stiftskirche_Schlagl_-_Engelsfenster_3a.jpg)
20 студзеня ў 14.00 у гарадскім доме культуры ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца фестываль каляднай песні пад назвай Gloria in excelsis Deo.
Перад адкрыццём фестывалю Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у 11.00 узначаліць св. Імшу, якая адбудзецца ў касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла.
У конкурснай праграме прымуць удзел дзеці і моладзь: салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканату.
Арганізатары святочнага канцэрту запрашаюць усіх жадаючых.
Адрас: Гродзенская вобл., г.п. Іўе, вул. Карла Маркса, 51.