Пошук

09.01.2019 13:11   Catholic.by
Фота Уладзіслава Мігдалёнка / vissek.by

12 і 13 студзеня ў п. Рось (Ваўкавыскі р-н) і ў Гродне ўсе жадаючыя змогуць глыбей пазнаёміцца з хрысціянскім бачаннем сям'і.

12 студзеня ў рэкалекцыйным доме ў Росіадбудзецца сімпозіум, прысвечаны праблематыцы здаровых адносінаў у сям’і і прынцыпам хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі.

Спецыяльны госць сімпозіума — Ёана Бялабрэска, уладальнік і дырэктар дзіцячага садка, школы і гімназіі Didasko у Варшаве, педагог са шматгадовым стажам, аўтар многіх падручнікаў, якая шмат гадоў займаецца сямейнай і выхаваўчай праблематыкай, а таксама з’яўляецца маці чацвярых дзяцей.

Праграма сімпозіума

  • 10.30 – прыезд удзельнікаў
  • 11.00 – І лекцыя
  • 12.00 – перапынак
  • 12.30 – ІІ лекцыя
  • 13.30 – абед
  • 14.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, III лекцыя
  • 16.00 – перапынак
  • 16.30 – св. Імша, заканчэнне

Сімпозіум разлічаны на свецкіх і духоўных асобаў усіх узростаў. Асабліва карысным ён будзе для сужэнцаў і бацькоў, а таксама для святароў і кансэкраваных асобаў.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і паведамлення аб удзеле ў сімпозіуме неабходна тэлефанаваць пробашчу парафіі ў Росі кс. каноніку Чэславу Паўлюкевічу штодзённа з 10 да 17 гадзін на нумар:

+375 (29) 886 31 28

Адрас:

г.п. Рось, Ваўкавыскі р-н, Гродзенская вобл., вул. К. Маркса, 7

13 студзеня ў 17.30 у гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя адбудзецца лекцыя аб хрысціянскіх адносінах у сям’і.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.