Пошук

31.12.2018 07:02   Catholic.by

Ужо каля двух гадоў у Воршы праводзіцца біблійны курс «Эмаўс», на які з’язджаюцца вернікі з розных гарадоў, каб падчас уік-энду паглыбіць свае веды па Святым Пісанні. Да курса можна далучыцца на любым этапе.

У праграме курса — лекцыі, малітва, супольнае чытанне і разважанне над Божым словам, а кожная новая сустрэча прысвечана розным кнігам Бібліі.

Бліжэйшы біблійны курс «Эмаўс» адбудзецца ў Воршы з 4 па 6 студзеня. Пачатак у пятніцу а 18.00. Заканчэнне ў нядзелю а 16.30.

Запіс да 2 студзеня па тэлефоне:

+375 29 713 02 33 (а. Аляксандр)

Абноўлена 08.01.2019 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа