Пошук

21.12.2018 11:59   Catholic.by

30 снежня ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў пройдзе першы калядны канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні камернага хора Salutaris.

Удзельнікам калектыва спадабалася быць у гасцях у ракаўскіх парафіянаў мінулым летам, таму яны вырашылі вярнуцца туды на Каляды, каб павіншаваць са святамі Божага Нараджэння жыхароў Ракава, Мінска і ўсіх навакольных вёсак і пасёлкаў.

Калядны канцэрт распачнецца а 11-й гадзіне.

Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары,
Трывогі пакінуць, развеюцца хмары,
Няхай толькі добрае ўсім вам спрыяе,
Зямля зноў аддзячыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Сонца і шчасця, здароўя і міру!

Абноўлена 21.12.2018 12:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа