Пошук

17.12.2018 12:37   Catholic.by

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат ад 15 гадоў на зімовыя рэкалекцыі, якія адбудуцца з 28 па 30 снежня ў Адамавічах (Гродзенскі р-н).

Духоўныя практыкаванні ўжо традыцыйна будуць прысвечаныя тэматыцы Божага дзяцінства і пройдуць пад назвай «Прыйдзіце, паклонімся Пану!».

Дзяўчаты запрашаюцца супольна правесці некалькі дзён у каляднай радасці ў промнях Бэтлеемскай зоркі і праслаўленні нованароджанага Збаўцы свету.

Запісацца і атрымаць падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 29 884 39 67 с. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця