Пошук

23.11.2018 13:15   Catholic.by

Сем’і ў гэты ўік-энд могуць паехаць на рэкалекцыі ажно ў чатыры гарады, у Гудагаі пройдуць Дні цішыні для дзяўчат, а ў Гродне завершыцца «Тыдзень талентаў», які праводзіць моладзь OPEN.


1. Паехаць на сужэнскія рэкалекцыі

Калі: пятніца-нядзеля
Дзе: г. Браслаў, вул. Гагарына, 41А
       г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6

Праграма сужэнскіх рэкалекцый дазваляе паглыбіць давер і ўзаемаразуменне ў жыцці мужа і жонкі, а таксама дае парады для выхаду са шматлікіх канфліктных сітуацый у сям’і.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці (католікі, праваслаўныя, непрактыкуючыя хрысціяне і г.д.); тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.

Падрабязнасці ТУТ>>


2. Паслухаць пра зачацце і паніжаную плоднасць на рэкалекцыях для сямейных пар

Калі: пятніца-нядзеля
Дзе: г. Орша, вул. Савецкая, 6 (парафія св. Юзафа)

Рэкалекцыі будуць складацца з духоўнай і тэрапеўтычнай часткі. Духоўныя практыкаванні для сужэнцаў правядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC, а тэрапеўтычную частку — доктар Людміла Баракава.

Людміла Баракава — аўтар «міла-тэрапіі», якая дапамагла вялікай колькасці сужэнцаў, якія сутыкнуліся з праблемамі з зачаццем і выношваннем цяжарнасці.

Падрабязнасці ТУТ>>


3. Прыняць удзел у сустрэчы сем’яў Віцебскай дыяцэзіі

Калі: субота, нядзеля
Дзе: парафiя св. Антонiя Падуанскага ў Паставах

Сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе па ініцыятыве дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы». Дэвіз сустрэчы — «Няхай мне станецца паводле Твайго слова».

Падрабязнасці ТУТ>>


4. Навучыцца малітве ў цішыні разам з сёстрамі кармэліткамі

Калі: пятніца-нядзеля
Дзе: г. Брэст, вул. Дворнікава, 53/1
Узрост: 25+

Рэкалекцыі «У цішыні і маўчанні са св. Янам ад Крыжа» ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса пройдуць у поўным маўчанні.

Падрабязнасці ТУТ>>


5. Наведаць Дні малітвы для дзяўчат у Гудагаі

Калі: пятніца-нядзеля
Дзе: кляштар сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі
Удзельнікі: толькі дзяўчаты

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса праводзяць Дні малітвы на тэму «Як распазнаваць і з адвагай выконваць Божую волю ў сваім жыцці». Удзельнікі павінны мець з сабою Біблію.

Падрабязнасці па тэлефоне: +375 29 525 53 30 (с. Магдаліна), +375 33 390 36 89 (с. Алетэа)


6. Схадзіць на канцэрт дзяцей і моладзі душпастырства OPEN

Калі: субота-нядзеля
Дзе: г. Гродна, вул. Маладзёжная, 2 (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі))

У гэтыя выхадныя ў Гродне завершыцца акцыя «Тыдзень талентаў» моладзевага душпастырства OPEN разам з душпастырствам сем’яў OPEN Families.

На працягу тыдня пасля вечаровай св. Імшы моладзь ладзіла для гасцей адмысловы вечар, дзелячыся сваімі талентамі. Тут быў і кулінарны конкурс, і майстар-клас па рукадзеллі, і паэтычны вечар...

Заключным этапам акцыі стане вечар дзіцячай і моладзевай творчасці «Дзяліцеся сваім талентам», а таксама канцэрт-справаздача з малітвай падзякі.

Падрабязнасці ТУТ>>


7. Прыехаць у Дабраўляны на Імшу з нагоды 25-годдзя асвячэння капліцы

Калі: нядзеля, 13.00
Дзе: в. Дабраўляны (Смаргонскі раён)

Дабраўляны — маёнтак, вядомы з XVI ст., належаў прадстаўнікам розных шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага.

Імшу будзе цэлебраваць біскуп Юрый Касабуцкі.

Традыцыйна жыхары гэтай мясцовасці былога Свянцянскага павету належалі да парафіі ў Свіры. Сённяшняя капліца св. Апосталаў Пятра і Андрэя ў Дабраўлянах, асвячаная ў 1993 годзе будучым кардыналам Казімірам Свёнткам, аднаўлялася намаганнямі мясцовых вернікаў разам з тагачасным свірскім пробашчам кс. Войцехам Леманскім.

Падрабязнасці ТУТ>>


8. Стаць госцем вечарыны ў Чырвоным касцёле да гадавіны асвячэння

Калі: нядзеля, 13.00
Дзе: бібліятэка імя Адама Міцкевіча, Чырвоны касцёл у Мінску

Ілюстратыйнае фота

Касцёл св. Сымона і св. Алены, які сёння лічыцца адным з сімвалаў Мінска, быў асвячаны 21 лістапада 1910 года. З  нагоды гадавіны асвячэння ў касцёле пройдзе адмысловая вечарына.

Падрабязнасці ТУТ>>

Абноўлена 23.11.2018 14:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа