Пошук

13.11.2018 12:06   Павел Яхімчык / Grodnensis.by

З 19 па 25 лістапада моладзевае душпастырства OPEN разам з душпастырствам сем’яў OPEN Families правядзе «Тыдзень талентаў». Падчас штодзённых сустрэч моладзь будзе разважаць на тэму чалавечых здольнасцяў, прымаць удзел у шматлікіх майстар-класах і інш.

Праграма:

  • 19.11 – св. Імша ў 19.00; паэтычны вечар «Дух Святы, Натхняльнік, прыйдзі да нас!» у 20.00
  • 20.11 – св. Імша ў 19.00; майстар-класы па рукадзеллі, выстава-прэзентацыя «Бог стварае, мы творым» у 20.00
  • 21.11 – св. Імша ў 19.00; кулінарны вечар «Бог надзяліў нас уменнем смачна гатаваць» (прадстаўленне фірмовых страў, кулінарны паядынак) у 20.00
  • 22.11 – св. Імша на рускай мове ў 19.15; катэхеза на тэму «Як адкрыць і не закапаць свае таленты» ў 20.30
  • 23.11 – св. Імша ў 19.00; адарацыя, праслаўленне Хрыста ў Эўхарыстыі, маляваннем, музыкай і спевам у 20.30
  • 24.11 – св. Імша ў 19.00; вечар дзіцячай і моладзевай творчасці «Дзяліцеся сваім талентам» у 20.00
  • 25.11 – св. Імша на беларускай мове ў 19.00; падвядзенне вынікаў «Тыдня талентаў», канцэрт-справаздача, узнагароджванне актыўных удзельнікаў, малітва падзякі ў 20.30.

***
Калі вы не напісалі сваю «Месяцовую санату», не ўзвялі Храм Святой Сям’і, не сінтэзавалі вакцыну ад усіх хвароб і з-пад вашага пэндзля пакуль яшчэ не выходзяць Джаконды, гэта яшчэ не гаворыць пра тое, што ў вас няма таленту. У кожнага ён свой.

Кожны чалавек у чымсьці таленавіты. Хтосьці яшчэ гэта не ўсвядоміў, камусьці ляніва развіваць у сабе гэтыя здольнасці, астатнія пакуль яшчэ не знайшлі ім сферы ўжывання. Відавочна, што такія здольнасці не варта ў сабе ўтойваць або, як прынята казаць у такіх выпадках, закопваць, асабліва калі з іх дапамогай можна зрабіць гэты свет крыху больш добрым і светлым.

Абноўлена 13.11.2018 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.