Пошук

20.11.2018 10:10   Паводле: chyrvony.by

25 лістапада ў бібліятэцы Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле сталіцы адбудзецца вечарына «Вы святую веру захавалі…», з нагоды гадавіны асвячэння святыні.

Касцёл, які сёння лічыцца адным з сімвалаў Мінска, быў асвячаны 21 лістапада 1910 года.

Пачатак вечарыны — у 13.00.

З гісторыі адраджэння:

З 1989 г. ксёндз Уладзіслаў Завальнюк разам з вернікамі пачаў працу за вяртанне народу каталіцкіх святынь у Мінску (касцёл святога Сымона і святой Алены, катэдральны касцёл, касцёл святога Роха), аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах, Лагойску, Корані, Негарэлым і інш.

Каб вярнулі Чырвоны касцёл, паўтара года кожны вечар пасля працы, а ў нядзелю — і днём, у любое надвор’е вернікі праводзілі Крыжовы шлях вакол касцёла, узносілі малітвы.

21 лістапада 1990 года, у дзень 80-годдзя касцёла, святыня была вернута Рыма-Каталіцкаму Касцёлу. У гэты ж дзень біскуп Тадэуш Кандрусевіч адслужыў святую Імшу ў касцёле і благаславіў вернікаў у іх духоўнай і фізічнай працы па аднаўленню святыні.

У 2017 годзе распачалася рэканструкцыя касцёла, падчас якой помніку архітэктуры вяртаюць гістарычны выгляд. У 2018 годдзе дзякуючы ахвяраванням вернікаў былі адлітыя новыя званы, 9 кастрычніка іх усталявалі на вежах святыні.

Абноўлена 21.11.2018 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа