«Грай Пану» — сустрэча, якую ладзяць удзельнікі Rybyproject для музыкантаў і не толькі. Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка).
Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча «Грай Пану» па ліку, але першая ў Мінску. Фармат лістападаўскай «музычнай тусоўкі» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Гэта будзе аднадзённая сустрэча без асобных майстар-класаў.
Удзельнікі сустрэчы змогуць разам «паджэміць» (паімправізіраваць). У 17.00 у касцёле адбудзецца святая Імша і малітва праслаўлення.
Пачатак сустрэчы — у 9.30, заканчэнне — каля 21.00. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца ТУТ.
За навінамі можна сачыць у сацыяльных сетках гурта Rybyproject.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 562 04 28 (Алёна)