Пошук

26.10.2018 14:53   Catholic.by

З 12 па 15 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча для маладых святароў да 5 гадоў прэзбітэрату ўключна.

У межах сустрэчы пройдуць канферэнцыі і дыскусійныя сустрэчы са спецыялістамі ў розных галінах тэалогіі, кананічнага права і душпастырскай практыкі, прысвечаныя актуальным выклікам сучасных ідэалогій. Асаблівая ўвага будзе звернута на вынікі апошняга Сіноду Біскупаў, прысвечанага пытанням моладзі і распазнання паклікання. Святары будуць мець магчымасць не толькі актуалізаваць свае веды і досвед, але перадусім умацавацца духоўна праз супольную малітву, Эўхарыстыю і разважанне над Божым словам.

У фармацыйнай сустрэчы могуць таксама прыняць удзел святары, чый прэзбітэрат складае больш за пяць гадоў, але якія жадаюць аднавіць і паглыбіць свае пастырскія веды і досвед.

Аб удзеле ў сустрэчы просьба паведаміць загадзя праз наступныя кантакты:

e-mail: pinskdioces@gmail.com
+375 165 32 31 57; +375 29 727 31 98

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.