Пошук

26.09.2018 12:07   Catholic.by

29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць благаслаўленне капліцы пры касцёле св. Францішка ў вёсцы Копішча (Бараўлянскі сельсавет), што пад Мінскам.

Маладой парафіяльнай супольнасцю ў вялікім новым жылым масіве духоўна апякуюцца браты капуцыны, якія вядуць тут будаўніцтва касцёла ў гонар святога Бедняка з Асізі.

Урачыстая св. Імша з благаслаўленнем капліцы распачнецца ў Копішчы а 11-й гадзіне.

Акрамя таго, падчас літургіі арцыбіскуп Кандрусевіч удзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе мясцовых вернікаў, якія адпаведным чынам падрыхтаваліся да прыняцця гэтага сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Новая капліца размешчана па вуліцы Авіяцыйнай, прыпынак грамадскага транспарту «Новая Баравая».

Абноўлена 28.09.2018 19:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа