Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі арганізоўвае двухдзённую аўтобусную паездку на сустрэчу з папам Францішкам у Літву для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў.
Дзяўчаты і хлопцы прымуць удзел у сустрэчы Пантыфіка з моладдзю ў Вільнюсе і св. Імшы ў Каўнасе.
Кошт паездкі – 50 еўра. Удзельнікі павінны мець сваю візу. Запісацца можна да 18 верасня. У аўтобусе засталося 10 вольных месцаў.
Інфармацыя і запіс: +375 (29) 566 48 33 (кс. Алег Хмылко)