11 жніўня ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) з удзелам Віцебскага біскупа Алега Буткевіча адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка».
Рух «Маргарытка» аб’ядноўвае тых, хто штодзённа сваімі малітвамі падтрымлівае канкрэтнага святара альбо законную сястру.
Праграма сустрэчы
- 11.00 — збор удзельнікаў. Адарацыя
- 12.00 — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Алег Буткевіч
- 13.30 — абед
- 14.00 — духоўная канферэнцыя
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Адарацыя
У праграме магчымыя змены.
Усім, хто збіраецца ўзяць удзел у сустрэчы, просьба паведаміць пра гэта па тэл.:
+375 (29) 945 70 91 (Velcom) — а. Яраслаў Славамір Банасяк OFM Conv
Адрас: вул. Савецкая, 52, а.г. Удзела, Глыбоцкі р-н