З 3 па 5 жніўня пад дэвізам «Жыць Евангеллем» пройдзе XVII пешая пілігрымка Гродна – Рось.
Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 3 жніўня ў 7.00. Шлях пілігрымаў пройдзе праз Квасоўку, Вялікія Эйсманты, Рэплю і завершыцца малітоўным чуваннем 4–5 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Росі.
У пілігрымку запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) або па тэлефоне:
+375 (29) 784 05 72 — кс. Юрый Марціновіч.
Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 1 жніўня ў 20.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі па адрасе:
Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26.
Падрабязны маршрут пілігрымкі ТУТ>>>