Пошук

26.07.2018 10:29   Паводле: grodnensis.by / Catholic.by
© holiday.by

4–5 жніўня ў гродзенскім дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) па традыцыі адбудзецца малітоўнае чуванне. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў — «Жыць Евангеллем».

Да ўдзелу ў чуванні і малітве перад славутай ласкамі фігурай Пана Езуса Журботнага ў Росі заклікаў сваім паведамленнем усіх вернікаў дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма ўрачыстасцяў у Росі

4 жніўня (субота)

  • з 17.00 — прывітанне пілігрымаў
  • 18.00 — св. Імша з удзелам пілігрымаў (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 21.00 — прэзентацыя груп пілігрымаў
  • 22.00 — духоўная канферэнцыя
  • 22.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Эўхарыстычная адарацыя, чуванне

5 жніўня (нядзеля)

  • 1.00 — перапынак на каву
  • 2.00 — Ружанец (радасныя таямніцы)
  • 3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі
  • 4.00 — індывідуальная адарацыя
  • 6.30 — Ружанец (хвалебныя таямніцы)
  • 7.30 — працэсія вакол святыні, акт прысвячэння каля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
  • 8.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), благаслаўленне на заканчэнне ўрачыстасці
Абноўлена 26.07.2018 10:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця