Айцы кармэліты запрашаюць 16 ліпеня на адпустовую ўрачыстасць Маці Божай з Гары Кармэль у Мінску.
Святыя Імшы ў гэты дзень будуць цэлебравацца ў 8.30, 12.00 і 19.00.
Цэлебрацыю св. Імшы а 19-й гадзіне ўзначаліць брат Максім Варанюк OFMCap, новапрэзбітэр з Ордэна меншых братоў капуцынаў.
Падчас урачыстасці будзе магчымасць апрануць св. шкаплер з рук айцоў кармэлітаў.
Адрас парфіі: г Мінск, вул Герасіменкі, 6/1.