Пошук

06.07.2018 14:27   Catholic.by

Усебеларускія духоўныя практыкаванні, прысвечаныя цвярозаму ладу жыцця, адбудуцца 19–22 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Узяць удзел у рэкалекцыях запрашаюцца залежныя ад алкаголю і наркотыкаў, сузалежныя і ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі людзі.

У нашай краіне немагчыма знайсці сям'ю, якая так ці інакш не сутыкалася б з праблемай залежнасцяў: алкагалізму і наркаманіі, да якіх усё часцей далучаюцца камп'ютарная залежнасць і залежнасць ад азартных гульняў. Разам з тымі, хто трапіў у палон залежнасці, пакутуюць таксама іх родныя і блізкія — сузалежныя асобы.

Маўчаць пра праблему — гэта значыць згадзіцца на тое, каб залежнасць працягвала разбураць людзей і сем'і. Рэкалекцыі дапамогуць глыбей разабрацца ў прычынах праблемы і падкажуць, як знайсці шлях выйсця з па-чалавечы безвыходнай сітуацыі.

Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:

+375 (33) 325 57 64 – Юрый Гапонік

Абноўлена 11.07.2018 13:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа