Пошук

28.06.2018 11:55   Паводле: grodnensis.by / Catholic.by
© Мікола Кузіч/ radzima.org

28–29 ліпеня ў Навагрудку адзначаць 75-гадовы юбілей мучаніцкай смерці благаслаўлёных с. Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц, расстраляных нацыстамі ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. У межах урачыстасці фарны касцёл Перамянення Пана ў Навагрудку, дзе знаходзяцца рэліквіі благаслаўлёных сясцёр-мучаніц, будзе абвешчаны санктуарыем.

© grodnensis.by

Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных на расстрэл. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі. Зняволеных вывезлі 24 ліпеня, а некаторых вызвалілі. Усе яны перажылі вайну.

Сёстры-мучаніцы з Навагрудка былі беатыфікаваныя папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.

Праграма ўрачыстасцяў

28 ліпеня

  • 17.30 — прывітанне пілігрымаў; малітва на месцы расстрэлу сясцёр
  • 18.00 — св. Імша ў лесе на месцы мучаніцтва, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Войда, Мітрапаліт Беластоцкі (Польшча), з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
  • 22.00 — пачатак чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана
  • канферэнцыя
  • выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту да 4.30
  • 23.00 — адарацыя, якую правядуць сёстры назарэтанкі

29 ліпеня

  • 24.00 — адарацыя, якую правядзе моладзь
  • 1.00 — адарацыя, якую правядуць вернікі з Ліды
  • 2.00 — Крыжовы шлях
  • 3.00 — адарацыя, якую правядуць пілігрымы
  • 4.30 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
  • 9.30 — кароткая праграма пра благаслаўлёных сясцёр мучаніц
  • 10.00 — святая Імша ў фарным касцёле Перамянення Пана, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
  • на заканчэнне Імшы будзе прачытаны дэкрэт, якім фарны касцёл Перамянення Пана ў Навагрудку абвяшчаецца санктуарыем благаслаўлёных сясцёр-мучаніц Марыі Стэлы і паплечніц.
© dialog1994.by

З гісторыі святыні

Фарны, або парафіяльны касцёл у Навагрудку быў пабудаваны князем Вітаўтам у гатычным стылі ў канцы XIV стагоддзя. Свой сучасны выгляд святыня набыла пасля перабудовы на пачатку XVIII ст.

У фарным касцёле ў Навагрудку 12 лютага 1799 г. быў ахрышчаны беларускі польскамоўны паэт Адам Міцкевіч. Менавіта ў гэтай святыні перад абразом Маці Божай ён у дзяцінстве па малітве матулі быў аздароўлены ад цяжкай хваробы, пра што ўзгадвае на самым пачатку паэмы «Пан Тадэвуш».

© F. Czarnowski / radzima.org

Абноўлена 28.06.2018 23:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа