Пошук

22.06.2018 19:55   Catholic.by
© deskgram.org

24 чэрвеня ў вішнеўскай парафіі св. Юды Тадэвуша (Смаргонскі дэканат) з удзелам Гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча будзе прэзентавана кніга, прысвечаная гісторыі гэтай часткі старажытнага Віленскага краю.

У выданні, якое выйшла ў свет у сталічным выдавецтве «Энцыклапедыкс», пад адной вокладкай змешчаны дзве кнігі: мемуары Фелікса Жылкі «Мае ўспаміны», у якіх аўтар узгадвае пра жыццё ў былой Жодзішкаўскай гміне ў першай палове ХХ ст., а таксама мастацка-дакументальная аповесць Анатоля Шчучкі «Святыняў маўклівыя цені». Выданне, прысвечанае тром 100-гадовым юбілеям: заканчэння Першай сусветнай вайны, абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аднаўлення польскай дзяржаўнасці, у якім выкарыстаны рэдкія архіўныя фотаздымкі, разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй зямлі.

Пачатак прэзентацыі — а 11-й гадзіне.

Пасля прэзентацыі — св. Імша ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, якая ў вішнеўскай парафіі традыцыйна з’яўляецца адпустам. Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліць Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Абноўлена 22.06.2018 21:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа