Пошук

23.06.2018 11:01   Catholic.by

Кармэліты босыя ў Гудагаі запрашаюць на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, якая пройдзе 14 і 15 ліпеня і будзе спалучана з гадавінай унясення ў санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ.

15 гадоў таму, у 2003 годзе, гэты Папа Рымскі  благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.

Праграма ўрачыстасцей:

14 ліпеня

  • 18.00 — святая Імша з удзелам новапрэзбітэраў і юбіляраў. Заканчэнне Навэнны да Маці Божай
  • 20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі
  • 23.15 — Нешпары да Найсвяцейшай Панны Марыі (з разважаннем)

15 ліпеня

  • 00.00 — працэсія са свечкамі; святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 08.30 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 09.30 — святая Імша на польскай мове
  • 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр
Абноўлена 23.06.2018 12:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.