Пошук

22.06.2018 14:57   Catholic.by
© Кузіч Мікола / radzima.org

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на адмысловыя рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню свайго паклікання, а таксама запрашае міністрантаў, якія жадаюць паглыбіць веды і ўменні ў выкананні літургічнага служэння. Рэкалекцыі запланаваны на 13–20 ліпеня.

Асаблівасцю сёлетніх духоўных практыкаванняў будзе тое, што яны адбудуцца не ў сценах семінарыі, а на ўлонні прыроды пры парафіі ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі р-н), дзе ў гады атэізму фармаваў будучых святароў легендарны ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, перадваенны выпускнік і віцэ-рэктар семінарыі ў Пінску.

У межах рэкалекцый святары і семінарысты рыхтуюць для юнакоў не толькі духоўную і біблійную праграму, але і практычныя заняткі па літургіцы, спартыўныя спаборніцтвы, цікавыя рэчы ў сферы скаўтынгу. Удзельнікі будуць мець шмат часу, каб паразмаўляць з семінарыстамі і святарамі і паразважаць над сваім пакліканнем.

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі з 13 гадоў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз наступныя кантакты:

+375 29 953 97 42 (ксёндз Андрэй)
+375 33 329 06 49 (клерык Ілья)
або праз электронны адрас: mvds@catholic.by

Абноўлена 26.06.2018 07:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця