6–7 ліпеня ў Тракелях пройдуць урачыстасці Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў.
Праграма
Пятніца, 06.07.2018
- 21.30 — Марыйны апэль і прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
- 21.45 — канферэнцыя на тэму «Жыццё Марыі паводле Евангелля на прыкладзе нашага жыцця» (кс. Віталій Вайцяхоўскі, рэктар ВДС у Гродне),
адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (кс. Віктар Ханько, дэкан Мастоўскага дэканату) - 23.45 — падрыхтоўка да св. Імшы
- 24.00 — Марыйная працэсія і св. Імша (узначальвае дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
Субота, 07.07.2018
- 02.00 — Ружанец, радасная частка (вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні)
- 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне)
- 04.00 — песні праслаўлення (семінарыйны гурт AVE)
- 05.00 — традыцыйныя спевы
- 06.00 — спеў Гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 07.00 — падрыхтоўка да св. Імшы
- 07.30 — св. Імша (святары-юбіляры і новапрэзбітэры; узначальвае дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
- 09.00 — сведчанні хлопцаў і дзяўчат з нагоды Года моладзі ў Касцёле на Беларусі; акт аддання апецы Марыі
- 09.45 — падрыхтоўка да св. Імшы
- 10.00 — адпустовая св. Імша (узначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка),
завяршэнне ўрачыстасці