16 і 17 чэрвеня ў мінскім парку імя Горкага пройдзе чарговы этап інфармацыйнай акцыі па абароне ненароджаных дзяцей. Арганізатарам акцыі з’яўляецца грамадскае дабрачыннае аб’яднанне абароны жыцця ад яго вытокаў і генетычнага кода народа «Ратаванне немаўлят».
Правядзенне інфармацыйнай дзейнасці ў абарону жыцця запланавана:
- субота, 16 чэрвеня — 12.00 – 19.00;
- нядзеля, 17 чэрвеня — 14.00 – 19.00.
Запрашаем валанцёраў для дапамогі ў правядзенні акцыі!
Задача валанцёра — раздаваць улёткі і адказваць на магчымыя пытанні.
Дапамагчы ратаваць жыццё ненароджаных можа кожны жадаючы, незалежна ад узросту і веравызнання.
Каб далучыцца, трэба падчас правядзення акцыі падысці да стэнда арганізатараў, які будзе размешчаны каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага (ад пл. Перамогі).
Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца па тэл.:
+ 375 (29) 649 42 76 (Аліна), + 375 (29) 390 17 58 (Галіна).